«Смяротнае пакаранне — гэта жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае для годнасці пакаранне, якое супярэчыць праву на жыццё. Яго адмена неабходная дзеля павагі чалавечай годнасці», — гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазепа Барэля і генеральнага сакратара Рады Еўропы Марыі Пэйчынавіч-Бурыч з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.

«Мы заклікаем Беларусь перайсці да адмены пакарання смерцю», — гаворыцца ў заяве Барэля і Пэйчынавіч-Бурыч.

У заяве падкрэсліваецца, што адмена смяротнага пакарання — гэта перш за ўсё пытанне палітычнай волі.

Лік краін, у якіх караюць смерцю людзей, працягвае скарачацца. У мінулым годзе пакаранні не праводзіліся ў 176 краінах. Гэта 91% дзяржаў-членаў ААН.

Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе ёсць смяротнае пакаранне. 

Улады Беларусі адмовіліся выносіць пытанне адмены смяротнага пакарання на бліжэйшы рэферэндум, які павінен прайсці да лютага 2022 года.

Папа Францішак: Смяротнае пакаранне — нялюдская мера

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0