Са слоў міністра, у індывідуальных прадпрымальнікаў з новага года кардынальных змен не будзе: увядзенне электроннай платформы, на якую, як плануецца, павінна перайсці асноўная частка прадпрымальнікаў, якія працуюць без наёмных супрацоўнікаў, чакаецца з 2023 года.
Аднак з 2022-га ў заканадаўстве прадугледжана магчымасць вызначаным катэгорыям прадпрымальнікаў зарэгістравацца ў якасці самазанятых. Пашырацца віды дзейнасці, па якіх яны могуць выплачваць адзіны падатак, то-бок іх чакае пераходны перыяд. Для самазанятых, якія з'яўляюцца рамеснікамі і робяць нейкія вырабы, змен не будзе.
Адмена падатковай ільготы для тых, хто жыве ў шматкватэрных дамах закліканая «зраўнаваць умовы падаткаабкладання ўладальнікаў індывідуальнага жылля».