Па словах міністра, з бюджэтам бягучага года ўсё будзе добра. Пры яго фарміраванні зыходзілі з кансерватыўных ацэнак. Нейкіх збояў, неплацяжоў, невыканання дзяржавай сваіх абавязацельстваў не будзе. Як і прыняцця нейкіх дадатковых мер, якія адаб'юцца на дабрабыце грамадзян.

Бюджэт на 2022 год плануюць таксама ва ўмовах эканоміі, улічваючы кансерватыўныя сцэнары. Групуюць усе даходы, адмаўляюцца ад выдаткаў, з якімі можна пачакаць, каб максімальна заставацца ў балансе. Неабходна таксама фармаваць рэзервы: свет яшчэ не выйшаў з пандэміі. Пры гэтым Селіверстаў падкрэсліў, што рост заработнай платы ў любым разе будзе.

— Ён будзе мець і рэальнае значэнне, то-бок будзе вышэйшы, чым інфляцыя, — удакладніў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0