«Цяперашні ўрадавы крызіс скончаны, — заявіў кіраўнік аўстрыйскай дзяржавы. — Праца на карысць нашай краіны можа быць працягнутая». Па словах Ван дэр Белена, ён ужо перагаварыў з Шаленбергам, а таксама віцэ-канцлерам Аўстрыі Вернерам Коглерам, і тыя запэўнілі яго, што «для далейшай сумеснай працы ва ўрадзе Аўстрыі ёсць устойлівы падмурак», піша Deutsche Welle.

Юрысту, прафесійнаму дыпламату Аляксандру Шаленбергу 52 гады, ён валодае некалькімі замежнымі мовамі. Лічыцца, што ён шмат у чым падтрымлівае курс экс-канцлера Аўстрыі Курца — асабліва ў тым, што тычыцца праблем міграцыі.

Увечары 9 кастрычніка Себасцьян Курц, супраць якога былі выстаўленыя абвінавачванні ў карупцыі, абвясціў аб адстаўцы з пасады канцлера Аўстрыі. Цяпер ён збіраецца ўзначаліць фракцыю Аўстрыйскай народнай партыі (АНП) у парламенце краіны. Абвяшчаючы аб сваім зыходзе з пасады кіраўніка ўрада, Курц паведаміў, што прапанаваў Аляксандру Ван дэр Белену кандыдатуру Аляксандра Шаленберга як свайго пераемніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0