«212-ты дзень у палоне. 26 дзён без лістоў. 1 суткі ў каранціне. Нарэшце Дзяніса Івашына вызвалілі з карцару, — піша Вольга. — Цяпер ён хаця б зможа сагравацца дадатковай вопраткай, коўдрай або нават гарачай гарбатай пры наяўнасці ў кагосьці кіпяцільніка. Дзяніс надта пачаў пераймацца колькасцю перадач і пасылак, якія мы ды іншыя яму дасылаем. Ёсць невялікая верагоднасць таго, што сапраўднай прычынай змяшчэння Дзяніса ў карцар была банальная зайздрасць да той увагі, якую Дзяніс мае. Колькі б ні стараліся стварыць інфармацыйную блакаду вакол яго з карэспандэнцыяй, пасылкі і перадачы нічым, апроч карцару, не спыніш. А яшчэ Дзянісу даходзіць шмат розных газет і часопісаў, якія мы яму выпісваем штомесяц».

Дзяніса Івашына затрымалі сем месяцаў таму, 12 сакавіка. Гэта звязана з апошнім ягоным расследаваннем пра службу былых украінскіх беркутаўцаў у Беларусі і з інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0