LETA

LETA

Таксама вырашана абмежаваць і вакцынаваных асоб: напрыклад, на мерапрыемствах, якія праходзяць у «зялёным» рэжыме, будуць устаноўлены дадатковыя эпідэміялагічныя патрабаванні бяспекі, то-бок неабходна насіць маскі і выконваць дыстанцыю, паведамляе Delfi.

Крамы, якія могуць наведваць і асобы без кавід-сертыфіката, — гэта прадуктовыя крамы, аптэкі, крамы оптыкі, крамы харчавання для жывёл, месцы продажу прэсы, крамы гігіенічных тавараў, тэлекамунікацыйныя крамы і аўтазаправачныя станцыі. Гэтыя месцы павінны будуць прадаставіць плошчу ў 25 квадратных метраў на аднаго наведвальніка.

У выхадныя і святочныя дні ў гандлёвых цэнтрах будуць адкрыты толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, оптыкі, крамы харчавання для жывёл, крамы прэсы, магазіны гігіенічных тавараў і тэлекамунікацыйныя магазіны. Таксама будуць даступныя пастаўшчыкі паслуг, такія як рамонт абутку і хімчыстка.

Усе, для каго гэта магчыма як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары, павінны працаваць дыстанцыйна.

Школы і пасля абвяшчэння надзвычайнага становішча працягнуць працаваць вочна, але маскі павінны насіць усе навучэнцы, а колькасць заняткаў па інтарэсах будзе значна скарочана. Экскурсіі і наведванне музеяў падчас надзвычайнага становішча забароненыя.

Падчас надзвычайнага становішча культурныя мерапрыемствы будуць праводзіцца з меншай колькасцю наведвальнікаў — 60% умяшчальнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0