Пра гэта заявіла вядучая навуковая супрацоўніца Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Сумія Свамінатан у інтэрв'ю швейцарскаму выданню Blick.
На думку прадстаўніцы СААЗ, казаць, што пандэмія хутка завершыцца, «заўчасна».
«Для гэтага існуе шмат невядомага. … У прыватнасці, гэта нечаканае з'яўленне новых варыянтаў віруса», — патлумачыла яна.
Свамінатан звярнула ўвагу на тое, што ў некаторых частках свету вельмі высокі адсотак вакцынаванага насельніцтва — 70-80%, тады як у іншых, напрыклад ва ўсёй Афрыцы, цалкам імунізаваных менш за 4%.
Супрацоўніца СААЗ заклікала выкарыстоўваць усе наяўныя прэпараты для павышэння ўзроўню вакцынацыі ва ўсім свеце.
Што эфектыўнейшае: «Спутнік» або кітайская вакцына?





