Доктар медыцынскіх навук Людміла Макарына-Кібак парэкамендавала цяжарным прайсці вакцынацыю супраць COVID-19. Пра гэта яна заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ.

«Каранавірус змяніўся, памаладзеў. Калі раней казалі пра тое, што цяжарныя жанчыны не захворваюць альбо захворваюць без наступстваў, то, на жаль, ёсць цяпер і хворыя, і выпадкі каранавіруса ў нованароджаных. Таму мы праводзім вялікую тлумачальную працу. Гаворым пра тое, што цяжарныя жанчыны ўсё ж такі, рыхтуючыся стаць мамамі, павінны прышчапіцца і выконваць усе прафілактычныя меры», — сказала Людміла Макарына-Кібак.

«Калектыўны імунітэт будзе сфармаваны, калі прышчэпленых будзе не менш за 60%», — сказала яна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру