Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч пасля адкрыцця Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму Energy Expo 2021, піша БелТА.

«Да канца года плануецца загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактарнай устаноўкі другога энергаблока БелАЭС. Паліва было дастаўлена ў красавіку, яно прайшло ўваходны кантроль. А ўключэнне ў энергасетку і ўвод у эксплуатацыю другога энергаблока плануецца ў 2022 годзе», — сказаў ён.

Варта адзначыць, што адкрытая год таму АЭС перыядычна спынялася. Напрыклад, яна не працавала тры месяцы. У сярэдзіне ліпеня спрацавала аўтаматычная сістэма абароны генератара, яго адключалі ад сетак, уключэнне адбылося 4 кастрычніка.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0