Гэтаму кенгураняці ўдалося ўратавацца, яму далі імя Джоўі

Гэтаму кенгураняці ўдалося ўратавацца, яму далі імя Джоўі

Мясцовыя жыхары 9 кастрычніка знайшлі целы забітых жывёл на дзвюх розных дарогах у заліве Батманс і звярнуліся ў паліцыю. Паліцыя Новага Паўднёвага Уэльса выявіла, што жывёл збіў аўтамабіль. Абвінавачванне ў забойстве жывёл было выстаўлена двум 17-гадовым падлеткам. Суд над імі адбудзецца ў наступным месяцы. Што стала матывам такога жорсткага ўчынку, не паведамляецца. 

Згодна з законам Новага Паўднёвага Уэльса, за жорсткае абыходжанне з жывёламі ім пагражае да пяці гадоў турмы і штраф у памеры 22 тысяч аўстралійскіх даляраў ($15 тысяч).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0