«Поўны цыкл вытворчасці «Спутніка V» да канца гэтага года пачнецца на вул. Аранскай на плошчах «Белмедпрэпаратаў», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Міністр не ўдакладніў, у якіх аб'ёмах плануецца вырабляць вакцыну па поўным цыкле на вытворчай пляцоўцы ў Мінску.

«Наша асноўная задача цяпер — каб гэта была якасная вакцына. Яна павінна паўтараць у поўнай меры існуючую вакцыну», — адзначыў ён.

Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што для той вытворчасці, якая пачне выпускаць вакцыну «Спутнік V», потым не цяжкай будзе лакалізацыя вакцыны «Спутнік Лайт».

«Мы закупілі вакцыну «Спутнік Лайт». Цяпер яе даволі актыўна прымяняем. Яе лакалізацыя патрэбна будзе толькі тады, калі будзе відаць, што «Спутнік Лайт» пойдзе ў шырокі абарот і для гэтага будзе эканамічная мэтазгоднасць, — дапоўніў міністр. — Нашы калегі — стратэгічныя партнёры з Расійскай Федэрацыі — акрамя «Спутнік Лайт» распрацоўваюць яшчэ дзіцячыя вакцыны на аснове «Спутніка V».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0