Каталікі лацінскага абраду гэтага свята ў сваім календары не маюць. Грэкі перасталі яго святкаваць у XV стагоддзі.
Да ўсталявання свята спрычынілася з’яўленне ў 910 годзе Багародзіцы святому Андрэю дзеля Хрыста бажавольнаму ва Улахернскім храме Найсвяцейшай Багародзіцы ў Канстанцінопалі.
Падчас малебна за ўратаванне сталіцы Візантыі ад паганцаў, якія аблажылі горад, святы Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Дзеву Марыю, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло — ворагі адступілі.
Пакроў-амафор стаўся сімвалам заступніцтва і апекі Божай Маці над людзьмі.
У народным календары Пакроў лічыўся пераходным святам між восенню і зімой. «На Пакроў да абеду восень, пасля абеду — зіма», — казалі раней.
Часам на Пакроў ішоў снег.
Але сёння будзе вельмі цёпла.





