«Неафіцыйна мы ведаем наступнае: калі ён прыехаў у аэрапорт Шарамеццева на рэгістрацыю рэйса ў Варшаву, да яго падышлі супрацоўнікі нашых спецслужбаў — зноў жа, я кажу «нашы» неафіцыйна — і сказалі: «Дарагі таварыш Мажэйка Генадзь, вы лічыцеся ў нас у спісах непажаданых персон і павінны пакінуць Маскву», — распавёў Сунгоркін.

Як я разумею, ён адказаў: «Ахвотна пакіну, вось мой квіток у Варшаву». «Выбачайце, не-не-не, вы павінны пакінуць Маскву і вярнуцца туды, адкуль вы да нас прыбылі, вы павінны вярнуцца ў Мінск, і мы вам у гэтым дапаможам». 

Галоўны рэдактар «КП» адзначыў, што Мажэйка правялі ў самалёт на рэйс у Мінск, там яго сустрэлі супрацоўнікі КДБ Беларусі і ўжо правялі зразумела куды. «І вось ён ужо на гэтую хвіліну каля двух тыдняў знаходзіцца там», — падкрэсліў ён.

Таксама Сунгоркін распавёў, што, знаходзячыся ў Маскве, Мажэйка не звязваўся з ім.

«Са мной не звязваўся, для нас гэта была ўсё таямніца, пакрытая цемрай. Ні са мной, ні з маімі калегамі, ні з кім. Мы доўга гадалі, калі ён проста знік, можа, ён у дзяўчыны, умоўна кажучы, дзе-небудзь. А далей — праваабарончыя форумы паведамляюць, што ён наогул ужо ў СІЗА на Акрэсціна, што вельмі цікава і робіць гонар гэтым праваабарончым форумам. «Камсамолка» яшчэ нічога не змагла даведацца, а яны ўжо кажуць, што ён у СІЗА на Акрэсціна. Мы яшчэ нават бацькоў не змаглі знайсці, яны некалькі гадзін хаваліся», — растлумачыў галоўны рэдактар.

Уладзімір Сунгоркін называў тое, што адбываецца з газетай і супрацоўнікам выдання ў Беларусі, «самавольствам». «Чым яно выклікана, я не разумею. Гэта неадэкватная рэакцыя на абсалютна нявінную нататку», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0