«Сяргей у аэрапорце CDG-Paris. Малады беларус, які прайшоў сам праз катаванні ў ФСБ, прэс-хаты і перапоўненыя камеры СІЗА, які прапрацаваў без аплаты 5 гадоў у самай вядомай расійскай катавальнай АТБ-1 Саратава, які перадаў сакрэтны відэаархіў у праваабарончы праект Gulagu.net, які рызыкнуў жыццём, каб выратаваць іншых і спыніць страшныя катаванні, цяпер у Еўропе, на зямлі, дзе паважаюць правы чалавека і дэмакратыю», — піша Уладзімір Асечкін на сайце арганізацыі.
Таксама ўпершыню было апублікавана фота беларуса.
ІТ-інжынер Сяргей будзе прасіць палітычнага прытулку менавіта ў Францыі, у аэрапорце ён звярнуўся да паліцэйскіх, ужо пачалася першасная працэдура прашэння.





