Вакцынацыя ад каранавіруса зніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры БТ.
— Калі ты прышчэплены, прышчэплена тваё асяроддзе, калі прышчэпленыя твае бацькі — кратна ўзрастае абарона ўсіх. Даказана, і пра гэта пішуць міжнародныя крыніцы, што вакцынацыя зніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў, — адзначыў кіраўнік Мінздароўя.
Піневіч лічыць, што выбар вакцын у краіне дастаткова шырокі. Тым часам жыхарам Беларусі даступныя толькі расійскія і кітайская вакцына. Жыхарам Беларусі недаступныя вакцыны заходніх вытворцаў. Беларускія турфірмы адрэагавалі на гэта адкрыццём тураў ва Украіну і Румынію для вакцынацыі заходнімі вакцынамі з далейшай выдачай сертыфікатаў.





