Пра гэта паведамляецца ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза.
Беларускія кампаніі дамагаюцца адмены рашэнняў Рады Еўрасаюза, якімі іх ўключылі ў санкцыйныя спісы. Пазовы зафіксавалі ў канцы жніўня — пачатку верасня.
У канцы чэрвеня Рада ЕС зацвердзіла эканамічныя сектаральныя санкцыі. Яны закрануць вядучых экспартных галін: калійнай, нафтаперапрацоўчай, а яшчэ тытунёвай. Але фактычна да канца года абмежаванні амаль не закрануць гандаль з краінамі ЕС у гэтых кірунках.





