Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1956 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1170 чалавек.
Агулам, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 573 943 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 546 415.
За ўвесь час памерлі 4417 пацыентаў (15 за суткі).
За мінулыя суткі выканана 26 377 тэстаў.





