Як стала вядома «Нашай Ніве», Куляшова адправілі кіраваць сельскагаспадарчым прадпрыемствам у Столінскім раёне, бо па першай адукацыі Куляшоў — ветэрынар: у 2000 годзе ён скончыў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны.
Ці працаваў ён па прафесіі, невядома, але з верасня 2000 года пачаў кар'еру ў міліцыі.
Фота: газета «Ганцавіцкі час».
«Ужо на працы ў калгасе Куляшоў ці то здзейсніў спробу суіцыду, ці то публічна абвясціў, што мае намер такое зрабіць — як вынік, яго адправілі на абследаванне ў Навінкі, — тлумачаць абазнаныя.
Да таго як стаць кіраўніком Ганцавіцкага РАУС, Куляшоў быў намеснікам начальніка Столінскага РАУС. Ён узначальваў міліцыю грамадскага парадку. Большую частку прафесійнага жыцця праслужыў у Баранавічах. А запомніўся Куляшоў тым, што кіраваў брутальнымі затрыманнямі ў Ганцавічах падчас мірных акцый пратэсту.





