Пра гэта ён паведаміў БФФ у адмысловай заяве, паведамляе прэс-служба «Руха». «Відавочнае і адкрытае «засуджванне» адных каманд, каб дагадзіць іншым, красамоўна кажа аб тым, што месцы ў чэмпіянаце вызначаюцца далёка не паводле спартыўнага прынцыпу», — гаворыцца ў дакуменце.
БАТЭ, мінскае «Дынама» і «Рух» маюць пасля 26 тураў 55, 54 і 51 пункт адпаведна і прэтэндуюць на срэбра чэмпіянату. Таксама добрыя шанцы на другое месца ў «Гомеля» — 49 балаў, але ў яго ёсць гульня ў запасе.
Сам Зайцаў знаходзіцца ў еўрапейскіх санкцыйных спісах.





