Па словах Барэля, значную частку часу кіраўнікі МЗС прысвяцілі абмеркаванню міграцыйнага крызісу. Ён адзначыў, што ЕС знаходзіцца ў цесным кантакце з уладамі Ірака і іншых краін, адкуль мігрантаў «прывозяць у Мінск, а затым дастаўляюць да мяжы з ЕС».

Ён лічыць, што гэтых людзей «падманваюць, даючы ім ілжывую надзею, што праз Беларусь яны змогуць трапіць у Еўропу», а затым яны апынаюцца ў пастцы, замкнёныя на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай.

Барэль заявіў, што «Белавія», як і некаторыя іншыя авіякампаніі, удзельнічае ў дастаўцы мігрантаў. «Мы гатовыя ўвесці санкцыі супраць «Белавія» і пераканаць іншых, што тое, што яны робяць, з'яўляецца кантрабандай людзей», — сказаў вярхоўны прадстаўнік ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0