Ва Украіне, як і ў Беларусі, узровень вакцынацыі адзін з самых нізкіх у Еўропе. Ва Украіне поўны курс вакцынацыі прайшлі 14,7% насельніцтва, у Беларусі — 18,6%. Гэта значна ніжэй, чым у суседніх Польшчы (52%) і Літве (58,8%).
Нягледзячы на доступ да заходніх вакцын, насельніцтва Украіны вакцынуецца неахвотна, краіна стала адной з апор кавід-дысідэнтства. У краіне распаўсюджаная практыка ўнясення ў базу вакцынаваных з выдачай сертыфіката за грошы. Таксама ўкраінскія медыя паведамляюць пра лекараў, якія за грошы ўколваюць украінцам замест вакцыны фізраствор, а саму вакцыну выліваюць у ракавіну.