Як паведамляе ГУБАЗ, прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі тэлеграм-канал «Буслы ляцяць» і адпаведны чат.

У МУС растлумачылі, што дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў і падпісчыкаў канала, а таксама ўдзельнікаў чата з'яўляюцца злачынствам паводле крымінальнага артыкула нумар 361. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Раней экстрэмісцкімі фарміраваннямі былі прызнаныя партал, які размяшчаў карту дваровых чатаў, і ініцыятыва «Рабочы рух».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0