Самае папулярнае, па словах Добкіна, пытанне было звязана з планамі EPAM у Беларусі, піша dev.by.

— Мы ўжо далі публічны адказ з гэтай нагоды, і я думаю, што магу толькі паўтарыць сказанае.

Пакуль у Беларусі ёсць таленты і людзі, якія хочуць вучыцца, і пакуль ёсць кліенты, гатовыя весці з намі бізнэс у Беларусі, EPAM працягне працаваць тут, а таксама будзе імкнуцца палепшыць умовы для мясцовых супрацоўнікаў і выконваць абавязацельствы перад кліентамі.

На пытанне аб адаптыўнасці EPAM Добкін адказаў, што 2020-2021 гады сталі для кампаніі «выдатнымі настаўнікамі», і цяпер яна падрыхтавана значна лепш, бо разумее, як на яе могуць паўплываць нечаканыя падзеі.

«Мы не збіраліся сыходзіць з Беларусі»: кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін пракаментаваў словы Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0