Фота depositphotos.com.

Цяпер навукоўцы ведаюць, што з цягам часу імунітэт, набыты пасля перанесенага кавіду, пачынае пагаршацца.

Згодна з дацкім даследаваннем, людзі, малодшыя за 65 гадоў, на працягу як мінімум паўгода пасля хваробы абароненыя ад кавіду на 80%, пры гэтым для больш сталых людзей гэтая лічба складае толькі 47%.

З’яўленне штама дэльта яшчэ больш пагоршыла сітуацыю, распавядае Guardian.

Новая праца, апублікаваная ў выданні Lancet Microbe, пралівае святло на тое, як часта могуць хварэць на кавід непрышчэпленыя людзі, якія таксама адмаўляюцца ад нашэння масак.

Згодна з ёй, перыяд да паўторнага заражэння складае ад аднаго да некалькіх гадоў, але сярэдні паказчык — 16 месяцаў.

Тым не менш, паўторная хвароба можа мець месца і ўсяго праз некалькі месяцаў пасля перанесенага кавіду, таму нават тым, хто хварэў на каранавірус, важна прайсці вакцынацыю.

Каб падлічыць тэрмін да паўторнага заражэння, навукоўцы аб’ядналі інфармацыю пра генетычную структуру віруса кавіду і некаторых іншых каранавірусаў. На аснове інфармацыі пра тое, колькі часу доўжыцца імунітэт ад іншых каранавірусаў, вучоныя выпрацавалі аналагічныя даныя для кавіду.

Згодна з імі, імунітэт пасля перанесенага кавіду існуе ў сярэднім у два разы менш часу, чым абарона пасля трох іншых распаўсюджаных каранавірусаў.

Праз чатыры месяцы пасля кавіду рызыка паўторнай хваробы складае ў сярэднім 5%, але праз 17 месяцаў яна вырастае ўжо да 50%.

Такія даныя даюць яшчэ адну падставу лічыць, што вірус кавіду ператворыцца з пандэмічнага ў эндэмічны, то бок застанецца з чалавецтвам надоўга.

«У нас пазіцыя — не трэба масак, нічога, само пройдзе». Што думаюць медыкі пра рэзанаснае пасяджэнне па каранавірусе

Чаму нават на вуліцы варта насіць маску, каб абараніцца ад кавіду — даследаванне

«Любая лепш, чым ніякай!» Інфекцыяніст Мікіта Салавей падрабязна расказаў пра вакцыны. Сабралі галоўнае

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?