Нагадаем, што група людзей, якія называюць сябе «кіберпартызанамі», атрымала доступ да закрытых баз і запісаў тэлефонных размоў сілавікоў і цяпер публікуе іх у інтэрнэце. Дзяржаўныя органы ніяк не адрэагавалі на масавыя злівы, але ў выніку прызналі групу экстрэмісцкім фарміраваннем.

Раней экстрэмісцкімі фарміраваннямі былі прызнаныя «Дружыны народнай самаабароны — ДНС» і тэлеграм-чат «ДНС чат», «Буслы ляцяць», іх чат, партал, які размяшчаў карту дваровых чатаў, і ініцыятыва «Рабочы рух».

У МУС раней растлумачылі, што дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў і падпісчыкаў канала, а таксама ўдзельнікаў чата з'яўляюцца злачынствам паводле крымінальнага артыкула 361. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна