Экспрэс-тэст прызначаны для якаснага вызначэння антыгена віруса SARS-CoV-2 метадам імунахраматаграфічнага аналізу. Экспрэс-тэст дазваляе выявіць нуклеакапсідны антыген каранавіруса ва ўзоры мазка, узятага з насаглоткі, паведамляе Інтэрфакс.

Тэст можа быць выкананы на працягу 10-15 хвілін без выкарыстання лабараторнага абсталявання. Яго можна выкарыстоўваць як у паліклініках, так і самастойна ў хатніх умовах.

Таксама навукоўцамі і спецыялістамі распрацаваны экспрэс-тэст для якаснага вызначэння антыцелаў.

Экспрэс-тэст SARS-CoV-2-ІдМ / IgG для вызначэння антыцелаў класа IgM і IgG віруса SARS-CoV-2 у крыві, у сыроватцы або плазме крыві чалавека метадам імунахраматаграфічнага аналізу.

«Калі чалавек перанёс захворванне COVID-19, клапоціцца пра сваё здароўе і хоча самастойна кантраляваць наяўнасць імунітэту да віруса SARS CoV-2, то дадзеныя тэст-сістэмы дазваляюць гэта зрабіць. У бытавых умовах аналіз праводзяць па адной кроплі крыві чалавека, узятай з пальца», — адзначылі ў прэс-службе.

Пра кошты і калі будзе ў продажы, пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0