У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе пра здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ). На лаве падсудных — двое мясцовых жыхароў: палітвязні Ілля Патрушаў і Віктар Шмігельскі. У сакавіку ім ужо прысудзілі па тры гады калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Жлобіне пасля выбараў.

Згодна з матэрыяламі абвінавачвання, у верасні 2020 года Патрушаў і Шмігельскі знялі з аддзялення «Белпошты» дзяржаўны сцяг і зайшлі ў найбліжэйшы двор, дзе «працягвалі абразлівыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнага сімвала».

Суддзя Наталля Качалава прызнала іх вінаватымі і прызначыла па аднаму году «хіміі» кожнаму.

Па сукупнасці пакаранняў, палітвязням прысудзілі два гады і восем месяцаў калоніі. Такім чынам, да ранейшага пакарання дадалося яшчэ два месяцы калоніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?