РБК

РБК

У гэты перыяд будзе прыпыненая праца нехарчовых крам, кавярняў, рэстаранаў і фудкортаў, а таксама будуць адменены культурныя, спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы, піша meduza.io.

Пры гэтым тэатры і музеі змогуць працягваць працу — пры ўмове запаўняльнасці памяшканняў не больш за 50% і выкарыстанні QR-кодаў, якія пацвярджаюць вакцынацыю, наяўнасць нядаўна здадзенага тэсту або факт перанесенага кавіду.

У школах і дзіцячых садках будуць абвешчаныя канікулы, а навучанне ў каледжах і ВНУ павінна будзе праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме.

Па заканчэнні непрацоўных дзён QR-коды стануць абавязковымі пры наведванні любых масавых мерапрыемстваў, на якіх прысутнічаюць больш за 500 чалавек. Пажылыя жыхары Масквы з 8 лістапада таксама пазбавяцца магчымасці бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце, калі яны не вакцынаваліся ці не перахварэлі.

Аналагічныя меры на той жа тэрмін увялі і ўлады Маскоўскай вобласці.

Захворванне і смяротнасць ад кавіду ў Расіі зараз знаходзіцца на максімальных значэннях з пачатку пандэміі. 21 кастрычніка былі выяўлены 36 339 новых выпадкаў, памерлі 1036 чалавек. У Маскве ў апошні тыдзень штодня захворваюць 5-7 тысяч чалавек.

Урад Латвіі зацвердзіў лакдаўн да 15 лістапада з каменданцкай гадзінай з 20:00: што забаронена і што дазволена

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0