«Дома ў нас ужо цэлая галерэя. Францішак па тры разы на дзень просіць мяне схадзіць праверыць, ці прыйшоў ліст ад таты. Лісты зараз ходзяць зусім кепска, раз на пару тыдняў, але Францішак упарта чакае і спрабуе ўгадаць, што тата намалюе яму ў наступным лісце. У Магілёўскай турме, як Паша сядзеў там ужо трэці месяц, стараліся акуратна забіраць вялікую капэрту, не складаць на два, каб не памяць, бо ён іх навучыў, што там малюнак для сына. Бог даў мне не мужа, а скарб», — напісала яна.

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня 2020 года. Пакаранне адбывае ў Шклове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0