Фота depositphotos.com.

Фота depositphotos.com.

Згодна з данымі заходняй выведкі, Кітай правёў сёлета два тэставыя запускі новай унікальнай зброі. Лічыцца, што гэта — гіпергукавая арбітальная ракета, здольная несці ядзерную боегалоўку.

Раней было вядома толькі пра адзін запуск — той, што быў праведзены ў ліпені, але цяпер з’явілася інфармацыя і пра новы тэст. Выведка сцвярджае, што ён меў месца 13 жніўня. Пекін прызнаў факт аднаго з запускаў, але, згодна з кітайскімі чыноўнікамі, тады прайшло выпрабаванне цывільнай касмічнай ракеты. Аднак аналітыкі лічаць, што тая ракета магла несці ядзерную боегалоўку, здольную пазбягаць сістэмы супрацьракетнай абароны, піша Daily Mail са спасылкай на Financial Times.

Пакуль заходнія навукоўцы не могуць сказаць дакладна, на што здольная новая ракета. Але брытанскія журналісты пішуць са спасылкай на ўласную крыніцу, што ракета нібыта «абвяргае законы фізікі» і не падобная ні на адну тэхналогію, якую мае ЗША. Міністэрства абароны ЗША пакуль не пацвярджае і не абвяргае інфармацыю пра выпрабаванне гіпергукавой зброі.

Калі інфармацыя пра тэсты ўсё ж такі будзе пацверджаная, гэта будзе азначаць, што Кітай зрабіў вялікі крок наперад у сваёй праграме распрацоўкі ядзернай зброі.

Але ж сама канцэпцыя звышгукавой ядзернай зброі не з’яўляецца новай і паходзіць ад СССР, які вынайшаў яе падчас халоднай вайны.

У савецкім варыянце праграму называлі сістэмай часткова-арбітальнага бомбакідання (СЧАБ). Створаная ў рамках гэтай сістэмы зброя магла пазбягаць моцных радыёлакацыйных прыбораў і сістэмы супрацьракетнай абароны ЗША.

Савецкі Саюз звярнуў праграму СЧАБ у 1983 годзе ў адказ на змены ў амерыканскай супрацьракетнай абароне. Зараз жа Пекін, хутчэй за ўсё, спрабуе аднавіць тэхналогію, прычым вядома, што ЗША і Расія таксама распрацоўваюць уласную гіпергукавую зброю.

Наркотыкі і тэрор. Перабежчык раскрыў сакрэты паўночнакарэйскай палітыкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0