Змены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства юстыцыі былі ўнесены ў сярэдзіне верасня гэтага года: «Энерга-Оіл-Інвест» з гэтага часу называецца «Грантло».

«Энерга-Оіл-Інвест» сваю гісторыю вядзе з 2014 года, у якім была выдзелена з асноўнага бізнэсу Алексіных «Энерга-Оіл». Галоўным відам яе дзейнасці з'яўляецца прадастаўленне крэдыту, фактычна — інвеставанне ў новыя камерцыйныя праекты.

У прыватнасці, менавіта праз «Энерга-Оіл-Інвест» Аляксей і Іна Алексіны да снежня 2020 года кантралявалі 24, 99% долю ў IT-кампаніі «Сінезіс». У гэтым месяцы ў сувязі з увядзеннем у дачыненні да «Сінезіса» санкцый з боку Еўрасаюза «Энерга-Оіл-Інвест» выйшла з яе капіталу. Таксама адбыліся змены і ў капітале самой «Энерга-Оіл-Інвест» і ў яшчэ некалькіх іншых сямейных бізнэсах — Алексіны-старэйшыя перапісалі свае долі на сыноў Віталя і Дзмітрыя. Цяпер Віталю і Дзмітрыю Алексіным належыць па 50% у «Грантло».

Улетку 2021 года Аляксей Алексін трапіў пад персанальныя санкцыі ЗША. Амерыканскія ўлады ўключылі ў «Чорны спіс» таксама некалькі кампаній (як юрыдычна кантраляваных, так і ўжо не кантраляваных на той момант ім), сярод якіх «Энерга-Оіл», «Белнафтагаз», «Брэміна груп» і «Інтэр табака».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0