Намеснік міністра заўважыў, што для дэльта-штама характэрная вялікая кантагіёзнасць, то-бок вірус здольны хутчэй пераходзіць ад чалавека да чалавека. «Раней мы казалі, што дастаткова 15 хвілін і больш, то цяпер патрабуецца да 15 хвілін, можна знаходзіцца побач з хворым чалавекам літаральна нейкія хвіліну-дзве», — сказаў ён.

Больш за тое, усё часцей захворваюць людзі 30-39 гадоў і 40-49 гадоў. «Мы адзначаем, што па Мінску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, у асноўным задзейнічана насельніцтва ад 18 да 29 гадоў», — заўважыў Аляксандр Тарасенка.

Ёсць адрозненні і ў клінічных праявах захворвання. У прыватнасці, калі раней пік інфіцыраванасці прыходзіўся на 7-8-ы дзень (зыходзячы з вынікаў ПЛР), то на сёння гэта 3-4-ы.

«Усё-ткі дэльта-штам уносіць карэкціроўкі ў хаду захворвання, у тым ліку яго працягласць», — удакладніў Аляксандр Тарасенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0