«Мы сабе ставім прамежкавую планку ў 40%, як першапачаткова рэкамендавала СААЗ, але лічым, што павінна быць вакцынавана не менш за 60% насельніцтва. Мы ідзём да гэтага», — сказала Алена Богдан.

«Вакцынацыя не абараняе ад захворвання ў прынцыпе, але яна абараняе ад цяжкага, прагнастычна неспрыяльнага цячэння захворвання», — дадала яна.

Яна звярнула ўвагу, што вакцынавацца трэба і цяжарным. «У гэтую хвалю пандэміі мы бачым, што нашы цяжарныя пацыенткі хварэюць значна больш цяжка, чым у першую. Гэта вельмі хуткае развіццё паражэння лёгкіх. Так што трэба вакцынавацца, пажадана да таго, як наступіць цяжарнасць. А калі пара плануе экстракарпаральныя метады, яны абавязкова павінны быць вакцынаваныя», — заявіла Алена Богдан.

***

Паводле звестак Мінздароўя на пятніцу, першую дозу вакцыны атрымалі 2 млн 698 тысяч беларусаў, а поўны цыкл вакцынацыі прайшлі 2 млн 20 тысяч чалавек, што складае 29 і 21,6 працэнта адпаведна ад усяго насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0