У першы дзень адпраўкі ў войскі накіравана каля 1 000 прызыўнікоў, яны папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра і Мінскай ваеннай камендатуры, паведамляе Мінабароны.

Усяго ў кастрычніку-лістападзе плануецца прызваць каля 10 000 чалавек. Для праходжання службы ў рэзерве — каля 200 чалавек.

У адпаведнасці з заканадаўствам выкліку на прызыўныя камісіі восенню падлягаюць каля 60 тысяч маладых людзей.

Распачатая сёння адпраўка новага папаўнення з абласных зборных пунктаў краіны працягнецца: ва Узброеныя сілы — па 5 лістапада, іншыя войскі і воінскія фарміраванні — па 30 лістапада 2021 года.

Прыбыўшы да месца службы, усё новае папаўненне пройдзе двухтыднёвую ізаляцыю.

Прысяга адбудзецца 20 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0