«Нафтан» і завод «Палімір», што ўваходзіць у ягоны склад, пачалі адгружаць кісларод ў бальніцы, паведамляе «Веснік Белнафтахіма». Першыя 100 балонаў паступілі ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу.

Кісларод вырабляецца на азотна-кіслароднай устаноўцы «Нафтана» і ў цэху №009 завода «Палімір». Стаіць задача адгружаць па 200 балонаў кіслароду ў суткі.

Раней паведамлялася, што асноўны вытворца кіслароду ААТ «Крыён» перавёў усе свае магутнасці на выпуск медыцынскага кіслароду.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?