Пра гэта ён заявіў, наведваючы Лідскую раённую бальніцу, як паведамляе яго прэс-служба.
Па яго словах, у Беларусі ўжо вырабляюць па расійскіх тэхналогіях іх вакцыну, а ў будучыні з'явіцца ўласны прэпарат. Такім чынам, завозіць у краіну заходнія аналагі не мае сэнсу.
Таксама, па словах Лукашэнкі, максімальную колькасць захварэлых Беларусь ўзяла пры першай хвалі.
«Вобласць сёння далёка ад таго максімальнага ўзроўню: пакуль 80%. Адзіная вобласць. Мінск трымаецца прыкладна на 101%, г. зн. вышэй за той узровень», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Падчас першай хвалі (у маі 2020 года) колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у дзень не перавышала 1000 у дзень, парог у 1000 быў пераадолены 10 лістапада 2020 года.
Паўторна планка ў 1000 выпадкаў у дзень была пераадолена 25 жніўня 2021 года, а 12 кастрычніка паведамілі пра 2038 выпадкаў, і з наступных 14 дзён 10 разоў фіксавалася больш за 2000 штодня.