Аб гэтым БелТА паведаміла начальнік аддзела культуры райвыканкама Валянціна Барадзінчык.

Экспазіцыя ў радавым гняздзе Напалеона Орды будзе распавядаць пра жыццё і побыт шляхты. У сядзібным доме ўладкавалі рабочы кабінет, майстэрню, гасцявую, сталовую, буфетную, залу прыёму гасцей, пакоі маці мастака Юзафіны Бутрымовіч і яго пляменніцы Хелены Скірмунт.

Мерапрыемствы можна будзе праводзіць у канферэнц-зале.

Пакуль для наведвання будуць адкрытыя дзевяць залаў.

Паступова напоўняць экспанатамі і астатнія памяшканні дома. Дарэчы, частку музейных прадметаў набылі за кошт раённага бюджэту. Некаторыя рарытэты на доўгатэрміновае захоўванне перадаў мінскі калекцыянер Мікалай Сечка.

«Напалеон Орда пакінуў вялікую музычную і мастацкую спадчыну. Дзякуючы яму аднаўляюцца многія страчаныя аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Было б несправядліва, калі б мы не аднавілі яго сядзібны дом. Гэтая асоба вартая павагі і памяці. Лічым, што доўг іванаўцаў вярнуць з нябыту імя нашага слаўнага земляка», — падкрэсліла Валянціна Барадзінчык.

Напалеон Орда нарадзіўся ў 1807 годзе ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета (Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Памёр у Варшаве, але па завяшчанні яго цела было перавезена і пахавана ў фамільным склепе ў горадзе Янаве (цяпер Іванава).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?