ТАСС

Аб прапажы стала вядома са слоў яе сына Аляксея Івашова. Ён паведаміў, што Святлічная знікла 21 кастрычніка, піша lenta.ru.

Праз два дні, 24 кастрычніка, нявестка Святлічнай звярнулася ў Бюро няшчасных выпадкаў, заявіўшы, што артыстка перастала выходзіць на сувязь 22 кастрычніка.

Праваахоўныя органы пачалі праверку, пошукі таксама пачала арганізацыя «Ліза Алерт». Паліцыя высветліла асобу кіроўцы, які падвозіў Святлічную 22 кастрычніка. Пазней супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі актрысу на здымках тэлевізійнага шоу. Паведамляецца, што яна жывая і здаровая.

Святлана Святлічная праславілася здымкамі ў камедыі «Брыльянтавая рука», там яна сыграла Ганну Сяргееўну з гатэля «Атлантыка».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?