Згодна з абвінавачваннем, у ноч на 13 ліпеня 2021 года Аляксандр Бакуновіч «наўмысна схапіў за дрэўка сцяга, які знаходзіўся ў кранштэйне на будынку ЖРЭУ, паламаў яго на дзве часткі, пасля панёс сцяг да дома №17 па вул. Наканечнікава і кінуў яго на зямлю». Нанесеная шкода ЖРЭУ ад учынку абвінавачанага склала 4 рублі 70 капеек (за зламанае дрэўка), паведамляюць праваабаронцы. 

Аляксандр Бакуновіч прызнаў віну цалкам. Распавёў, што вечарам 12 ліпеня сустрэўся са знаёмымі, выпіваў піва, пасля ішлі каля будынка ЖРЭУ і абвінавачаны пабачыў флаг, вырашыў зняць і памахаць ім. Адзначыў, што не меў ніякага дрэннага намеру. Калі Аляксандр зняў сцяг, то пабачыў, што дрэўка зламалася, спужаўся адказнасці, таму скруціў палатно і панёс яго далей. Нанесеную шкоду сплаціў у памеры 27 рублёў, хаця сцяг быў вернуты. 

Падчас спрэчак бакоў пракурор Уладзімір Карачун запрасіў пакаранне для абвінавачанага ў выглядзе двух гадоў «хіміі». Адвакатка казала, што заяўлены дзяржабвінавачваннем тэрмін вельмі суровы, прасіла вызваліць Бакуновіча ад крымінальнай адказнасці і прыцягнуць яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа ў мінімальна магчымым памеры. 

У выніку суддзя Мікалай Кміта пастанавіў прызнаць Бакуновіча вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0