Пра ўмовы і тэрміны вакцынацыі супрацоўнікам «Гродна Азота» расказаў на аператыўнай нарадзе намеснік гендырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы Рамуальд Барсук, паведамляе «Гродненский химик».

Ён зазначыў, што прэмія за вакцынацыю 250 рублёў будзе выплачаная тым работнікам, якія зробяць прышчэпку да 58-годдзя «Азоту», якое святкуецца 3 снежня.

Таксама ў перыяд правядзення прышчэпачнай кампаніі пад увагай кіраўніцтва будзе актыўнасць кіраўнікоў падраздзяленняў, паколькі самае галоўнае пытанне для прадпрыемства, паводле Барсука, — «бесперабойная праца вытворчасці, якая наўпрост залежыць ад здароўя і працаздольнасці супрацоўнікаў».

У Віцебскай вобласці прафсаюзы ініцыююць заахвочванне работнікаў за вакцынацыю ад СOVID-19

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0