AFP

AFP

Пяць грамадзянак краін Афрыкі зладзілі 26 кастрычніка беспарадкі. Спачатку яны напалі на іранку, якая жыве ў гэтым жа сектары, спрабавалі адабраць у яе рэчы, пагражалі, шумелі.

Калі ўмяшаліся службовыя асобы, раз'юшаныя жанчыны спрабавалі вырвацца за вароты сектара.

Агрэсіўных афрыканак спрабавалі ўціхамірыць памежнікі, якія забяспечваюць ахову ў гэтым сектары, а таксама супрацоўнікі польскай паліцыі, якія ім дапамагаюць.

Агрэсіўная жанчына іх пакусала. Па гэтай прычыне быў выкарыстаны слезацечны газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0