Уладзімір Сытчанка — вучань Васіля Шаранговіча і Паўла Любамудрава. У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1975 года. Працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плакаце. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў». Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2000 г.). З 1988 г. — сябра грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў».

Уладзімір Сытчанка таксама быў кніжным ілюстратарам. Ён аздабляў і захапляльныя дзіцячыя кніжкі, як «Прыгоды Электроніка і яго сяброў», «Кар'ер» Васіля Быкава, кнігі Анатоля Вярцінскага…

Супрацоўнічаў з вядучымі беларускімі выдавецтвамі: «Літаратура і мастацтва», «Народная адукацыя», «Беларусь», «Юнацтва», «Харвест», «Галіяфы», і іншымі. У яго афармленні выдадзена больш за 400 кніг розных жанраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0