Абакан — сталіца Хакасіі. Ілюстрацыйнае фота

Абакан — сталіца Хакасіі. Ілюстрацыйнае фота

Такім чынам, Хакасія стала першым з расійскіх рэгіёнаў, дзе ўлады пайшлі на ўвядзенне каменданцкай гадзіны.

З 28 кастрычніка па 7 лістапада жыхарам Хакасіі будзе забаронена выходзіць з дому з 22:00 да 06:00. Выключэнні — купля прадуктаў, выгул сабак, выхад па медыцынскую дапамогу. Для людзей старэйшых за 60 гадоў уводзіцца самаізаляцыя, піша meduza.io.

Таксама ў перыяд непрацоўных дзён у Хакасіі абмяжуюць працу ўстаноў грамадскага харчавання і гандлю, у адукацыйных установах абвесцяць канікулы. Працадаўцы, якія не могуць прыпыніць працу, павінны перавесці на дыстанцыйнае не менш за палову супрацоўнікаў.

У трох гарадах Хакасіі: Абакане, Саянагорску і Чарнагорску — будзе прыпыненая праца грамадскага транспарту. Таксісты там змогуць працаваць пры наяўнасці сертыфіката аб вакцынацыі або перанесеным каранавірусе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0