Мэтай апытання было прааналізаваць сітуацыю ў IT і параўнаць бягучую абстаноўку з той, што была год і паўгода таму. Удзел у апытанні ўзялі прадстаўнікі 120 арганізацый. У асноўным гэта кампаніі, якім больш за тры гады, 36% працуюць у галіне больш за 10 гадоў. 87% апытаных кампаній з'яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ, 70% маюць штат да 100 чалавек.

Расце колькасць кампаній, якія маюць або збіраюцца адкрыць прадстаўніцтва за мяжой. У кастрычніку 2020 года 45% мелі яго і 19% планавалі адкрыццё, а цяпер гэта адпаведна 56% і 28%. Толькі 16% не маюць прадстаўніцтвы і не маюць намер яго адкрываць — гэта на 4% менш, чым паўгода таму.

59% кампаній адзначаюць наяўнасць тых ці іншых праблем з кліентамі з-за бягучай сітуацыі ў Беларусі (у красавіку паказчык быў 42%). А 44% адзначылі, што ў іх ёсць цяжкасці з прыёмам плацяжоў з-за мяжы (у ліпені, калі BICC праводзіў спрошчанае апытанне, такіх было менш — 30%, яны адзначалі цяжкасці ў асноўным з плацяжамі з Еўропы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0