Суд Савецкага раёна Гомеля працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Па справе праходзяць 23 пацярпелыя.

Сам абвінавачаны ў судзе не прысутнічае, сваякі кажуць, што малады чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, у яго заўважаныя панічныя атакі і псіхасаматычныя парушэнні — яму трэба неадкладнае медычнае абследаванне і лячэнне. За час зняволення ў СІЗА Юрый схудней больш як на 35 кілаграмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0