Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.
«Пуцін 4 лістапада па відэасувязі прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі», — заявіў Пяскоў.
Раней планавалася, што пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі пройдзе ў вочным фармаце — на ім планавалася падпісанне 28 саюзных праграм.
Раней таксама паведамлялася, што Пуцін 4 лістапада павінен наведаць Севастопаль.





