Раней кіраўнікам не налічаліся прэміі і бонусы за перыяд, калі выраслі страты прадпрыемства, былі затрымкі па заробках, па аплаце электрычнасці і ацяплення.
Цяпер дадаліся і іншыя прычыны, праз якія могуць пазбавіць прэміі. Гэта запазычанасць па выплаце дзяржаўных дапамог на дзяцей, нясплата за гарачую і халодную ваду.
Налічаць прэміі за квартал ці паўгоддзе будуць прапарцыянальна месяцам, у якіх не было запазычанасці.
Калі да канца года кіраўнік арганізацыі пакрые запазычанасці па камуналцы, то можа атрымаць 50% ад сумы прэмій і ўзнагароджанняў.
Гэтыя змены ўступаюць у сілу з 1 лістапада.
Памер гадавога бонусу застаецца тым жа — да 10% прыросту чыстага прыбытку прадпрыемства, але не большы за 12 акладаў уключна. Але ў законе цяпер прапісана, што налічацца гэты бонус будзе прапарцыянальна колькасці выкананых прагнозных паказчыкаў. Што за яны, канкрэтна невядома. Зразумела толькі, што гэтыя паказчыкі павінны адпавядаць прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Новае правіла пачне дзейнічаць з 1 студзеня наступнага года.





