Сваё рашэнне Марціньш Стакіс патлумачыў так у твітары: «Сцяг, што сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!»
Пасля інцыдэнту на Марціньша Стакіса ў Беларусі завялі крымінальную справу, а таксама яму забаранілі ўезд у Расію.
Фонд спартыўнай салідарнасці, які арганізаваў аўкцыён, накіруе ўсю суму на дапамогу рэпрэсаваным Беларусі.





