90-гадовы мужчына жыў адзін, у жніўні ён памёр. Праз нейкі час дачка прыехала да яго дадому, каб прыбрацца, піша «Рэгіянальная газета».
У калідоры на антрэсолях жанчына знайшла часткі зброі: драўляны прыклад, металічны ствол, пісталет і 119 патронаў.
Праводзіцца праверка. Каб высветліць стан зброі і яе мадэль, ацаніць баяздольнасць, прызначаная судовая балістычная экспертыза.