Мужчына, найбуйнейшы скупшчык жывёлы ў вобласці, зарэгістраваў у Расіі, Хойніках і Брагінскім раёне некалькі суб'ектаў гаспадарання на імя падстаўных асоб. З 2019 года праз іх ён скупіў каля 13 тысяч галоў жывёлы на суму большую за 10 мільёнаў рублёў. Быдла па фіктыўных дакументах з мінімальнай нацэнкай ён прадаваў падкантрольнай фірме ў Расіі.
Такім чынам кіраўнік фермерскай гаспадаркі не даплаціў падаткаў на 511 тысяч рублёў.
Распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў.
Нагадаем, 19 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Гомельскай вобласці па начах рэжуць кароў і прадаюць у Расію.
«Не дай бог ты мне не вылавіш гэтую мярзоту на працягу двух тыдняў! Расперазаліся, далей няма куды!» — заявіў ён.